Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Заеліцкая сярэдняя школа Глускага раёна”
Конкурс “Сохраняя память”
Намінацыя “Краеведческий квест “Листая страницы”
Метадычная распрацоўка музейнага занятку
Квэст “Прыгоды Кузі ў “Беларускай хатцы”
Лук’янчук Ганна Мікалаеўна,
Кіраўнік музея “Беларуская хатка”
+375 (44)7156751
Уводзіны
Сучасныя дзеці адрозніваюцца ад дзяцей, якія наведвалі музеі 15-20 гадоў назад. У ХХІ стагоддзі дзіця з нараджэння акружаюць разнастайныя інтэлектуальныя цацкі, камп’ютэрныя гульні і свабоднае наведванне інтэрнэта, дзе без цяжкасцей можна пачарпнуць інфармацыю аб любым прадмеце, які можна было ўбачыць толькі ў музеі. Зыходзячы з гэтага, настаўнікі, кіраўнікі музеяў разумееюць, што музей павінен прапанаваць такі ўніверсальны прадукт, які зможа скласці належную канкурэнцыю індустрыі забавы.
Квэст у музеі – прыгода, дзякуючы якой дзеці могуць паглядзець на музейныя экспанаты зусім з новага боку. Асаблівасць музейных квэстаў у тым, што ў гульнявой форме адбываецца знаёмства дзіцяці з музейнымі калекцыямі, паглыбляюцца веды па тэме, адбываюцца асабовыя адкрыцці. Квэст у музеі – гэта ўнікальнае спалучэнне гульні і пазнаваўчага працэсу, у ходзе якога адбываецца знаёмства з гісторыяй, культурнымі традыцыямі роднага краю.
У сваім класічным значэнні квэст (ад англ. quest – пошук) – гэта камандная гульня, у якой запатрабаваны эрудыцыя, кемлівасць, крэатыўнасць. Ідэя гульні простая – каманды, рухаючыся ў рэальнай прасторы, выконваюць розныя заданні. Гульня ўключае ў сябе паслядоўнасць лакацый і задач, аб’яднаных агульным сцэнарыем. Выканаўшы заданне, каманда атрымлівае накірунак на наступны прыпынак або заданне, і такім чынам, рухаецца да фінішу.
У даннай распрацоўцы разглядаюцца магчымасці выкарыстання квэста ў пазаўрочных занятках у экспазіцыі школьнага этнаграфічнага музея “Беларуская хатка”.
Мэта: паглыбленне ведаў наведвальнікаў школьнага музея па гісторыі малой радзімы; фарміраванне ў вучняў пазнавальнай цікавасці да мінулага нашых продкаў; выхаванне пачуцця адказнасці і пашаны да гістарычнага мінулага сваёй краіны; развіццё навыкаў ўзаемадзеяння ў камандзе.
Задачы:
- выучэнне спецыфічных асаблівасцей этнічнай культуры і побыту малой радзімы;
- пашырэнне і паглыбленне пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;
- актывізацыя супрацоўніцтва музея з педагогамі ўстановы адукацыі.
Гульня распрацавана для вучняў 1 – 2 класаў.
Абсталяванне: маршрутны ліст, канверты з заданнямі, касцюм для дамавіка.
Ход мерапрыемства
Вядучы: Прывітанне, мае сябры! Рада ўсіх вас бачыць у нашым музеі “Беларуская хатка”. Сёння вас чакае цікавае падарожжа ў мінулае.
У кожным музеі ёсць хавальнік, які аберагае спакой і парадак у памяшканні, сочыць, каб усе прадметы-экспанаты знаходзіліся на сваіх месцах. У нашым музеі таксама ёсць такі герой. Ён з’явіцца, калі мы нагадаем правілы паводзін у музеі.
Дзеці нагадваюць правілы паводзін і заходзяць у памяшканне музея. На падлозе ляжыць лялька дамавіка, побач ліст паперы.
Вядучы: (падыходзіць да лялькі, падымае ліст паперы) Кузя, што з табою здарылася? Хто пераўтварыў цябе ў ляльку? (чытае ліст)
Дарагія дзеці! Са мною здарылася бяда. У наш музей наведалася злая чараўніца. Яна хацела ўкрасці цэнны экспанат, але я ёй гэтага не дазволіў. Тады яна мяне пераўтварыла ў ляльку.
Вы зможаце мяне ажывіць, прайшоўшы выпрабаванне і выканаўшы заданні. Я аставіў вам шмат падказак. Будзьце ўважлівымі і кемлівымі, дапамагайце адзін аднаму. Вам трэба сабраць чароўнае выказванне. Паўтарыце яго тры разы, і я зноў буду з вамі.
Спадзяюся на вас.
Да сустрэчы!
Ваш сябар Кузьма
Прыдумайце назву і дэвіз. Зараз вы каманда! Пачынаем выпрабаванне!
Перад сабой вы бачыце пяць канвертаў з заданнямі. Пачынаць можна з любога канверта. Правільна выканаўшы заданне, вы атрымаеце слова з чароўнага выказвання. У канцы падарожжа вы павінны сабраць фразу. Паўтарыць яе тры разы. І адбудзецца цуд!
1 этап. У першым канверце даецца апісанне пэўнага прадмета з экспазіцыі музея, трэба знайсці яго як мага хутчэй. У апошнім прадмеце схавана слова для выказвання. КОЖНАЯ
Прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі (калаўрот).
Прылада для скручвання ніткі (верацяно).
Прылада для змінання сцябла ільну (церніца).
Прылада для абівання каробачак ільну (пранік).
Прылада для часання валакна (грэбень).
Прылада для накручвання пражы на цэўку (сукала).
Драўляная палачка з утаўшчэннямі на канцах(цэўка).
Прылада для прапускання нітак, якія накручвалі на цэўку (чаўнок).
Драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі (прасніца з кудзеляй.)
Прыстасаванні для разглажвання тканых вырабаў (бялізны, адзення) (качалкі).
2 этап. У канверце – пазлы. Трэба сабраць малюнак прадмета, назваць яго, знайсці ў музеі, расказаць, для чаго ён прызначаўся. У апошнім экспанаце дзеці знойдуць слова ПТУШКА.
Гладыш Бёрда Мянташка
3 этап. У трэцім канверце – карткі, на якіх свячой напісаны назвы прадметаў. Каб прачытаць назву, дзецям трэба пафарбаваць картку. Прадмет трэба знайсці ў музеі, расказаць, для чаго ён прызначаўся. У апошнім прадмеце слова СВАЁ.
Кары, андарак, абрус, пацефон, каганец, верацяно,набірак, ухват.
4 этап. На гэтым этапе трэба адгадаць загадкі пра прадметы ў музеі. Трэба моўчкі паказаць гэты прадмет. Слова для фразы – ГНЯЗДО
У хаце яго шанавалі –
Быў рэччу патрэбнай такой.
Як многа на ім перапралі
Кудзелі і воўны сівой.
Паціху круцілася кола,
І нітка плыла і плыла.
Яго вуркатаннем вясёлым
Напоўнена хата была...
(Калаўрот)
У нашага Антонка пасярэдзіне тонка. (Таўкач)
|
Два парсючкі, ачатыры хвасты.
(Лапці і аборы)
Чатыры дзяды пад адным калелюшом. (Стол)
Жоўценькі вепручок паміж загародак бегае. (Чаўнок)
Чым больш я кручуся, тым больш я таўсцею. (Верацяно)
Без работы яна пацее і ржавее. (Сякера)
|
5 этап. Каманда дзеліцца на чатыры групы. Кожная група атрымлівае сваё заданне. Трэба сабраць прадметы, з дапамогай якіх:
1 група – гатавалі, захоўвалі ежу (лыжка, маслабойка, міска, гладыш, гаршчок і г. д.);
2 група – апрацоўвалі тканіну (пранік, чыгунны прас);
3 група – вырабы з тканіны (андарак, ручнікі, посцілкі, дываны, мужчынская сарочка, штаны, сурвэткі);
4 група – ганчарныя вырабы (гладыш, гаршчок, міска). Слова для фразы – ВЕДАЕ.
Вядучы: Малайцы! У вас усё атрымалася, вы сабралі ўсе словы чароўнага выказвання. Складзіце фразу, паўтарыце яе тры разы.
Адбудзецца цуд!
КОЖНАЯ ПТУШКА СВАЁ ГНЯЗДО ВЕДАЕ.
Пасля чароўных слоў з’яўляецца ажыўшы Кузя (акцёр у касцюме дамавіка).
Сябры, я вельмі рады, што ў вас усё атрымалася. Вы не проста дапамаглі мне, а даведаліся шмат новага аб прадметах быту нашых продкаў: як гэтыя прадметы называліся, для чаго выкарыстоўваліся. Паказалі сябе актыўнымі, кемлівымі, дружнымі, разумнымі вучнямі. За гэта я пачастую вас смачным пірагом. Запрашаю вас да стала!
Дзеці частуюцца пірагом з гарбатай. Адбываецца фотасэсія на памяць. Дамавік дорыць дзецям памятныя сувеніры.
Літаратура
- Пидкасистый П.И., Хайдаров Ж.С. Технология игры в обучении и развитии: учебное пособие. – М.6 МПУ, Рос.пед. агентство. 1996. – 269 с.
- Селевко Г.К. Современные образовательные технологии: Учебное пособие. – М.: Народное образование, 1998. – 256с.
- Ресурсный центр. Структура веб-квеста: [электронный ресурс] http://www.itlt.edu.nstu.ru/webquest.php
- Алгоритм разработки веб-квеста.www.wearelinguists.narod.ru
- Бобровских О.Н. Использование веб-квестов в обучении http://www.eidos.ru/journal/2008/1216.htm
раскрыть » / « свернуть