Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Да новага 2023/2024 навучальнага года

2023/2024 навучальны год будзе складацца з чатырох чвэрцяў:

  • першая чвэрць - з 1 верасня і па 28 кастрычніка 2023-га;
  • другая чвэрць - з 8 лістапада па 23 снежня 2023-га;
  • трэцяя чвэрць - з 8 студзеня 2023-га па 23 сакавіка 2024-га;
  • чацвёртая чвэрць - з 1 красавіка па 31 мая 2024-га.

Расклад канікул на 2023/2024 навучальны год:

  • восеньскія вакацыі працягнуцца 10 дзён - з 29 кастрычніка па 7 лістапада 2023-га;
  • зімовыя канікулы прадоўжацца 15 дзён - з 24 снежня 2023-га па 7 студзеня 2024-га;
  • вясновыя вакацыі працягнуцца 8 дзён - з 24 сакавіка па 31 сакавіка 2024-га;
  • летнія вакацыі працягнуцца 92 дні - з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2024-га.

Акрамя таго, для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, летні адпачынак будзе доўжыцца 81 дзень - з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2024-га.

Дадатковыя вакацыі

Нагадаем, што ў Беларусі існуе такое паняцце, як дадатковыя вакацыі. Яны створаны для ўсіх навучэнцаў першых-другіх класаў, а таксама вучняў трэціх класаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У 2023-2024 навучальным годзе дадатковыя зімовыя канікулы прадоўжацца 7 дзён і пройдуць з 19 лютага па 25 лютага 2024-га.

Перечень единого минимального ассортимента школьных товаров

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта